Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным па белым
Белым па чорным
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.06.2020

Перамога ў рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»

Поразаўская бібліятэка-цэнтр краязнаўства дзяржаўнай установы культуры «Свіслацкая раённая бібліятэка» прадстаўлена да ўзнагароджання Дыпломам першай ступені Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у ХХVIII Рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка  –  асяродак нацыянальнай культуры» у намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы». На конкурс прадстаўлены матэрыялы па адраджэнні ганчарства ў Поразаве, якое ў канцы XIX-пачатку XX ст. з’яўлялася адным з буйных ганчарных цэнтраў Беларусі, аб музейным пакоі «Мастацтва гліны і агню», экспазіцыя якой прысвечана традыцыям вырабу чорназадымленай керамікі ў Поразава, пра працу аматарскага аб’яднання «Спадчына», дзе падлеткі асвойваюць ганчарнае рамяство з выкарыстаннем мясцовых традыцый.