Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

28 чэрвеня 2018

Пляцоўка чытаючага дзяцінства “Лепшых кніг адкрыем вам старонкі”

27 чэрвеня Ханявіцкая бібліятэка - цэнтр краязнаўства запрасіла юных жыхароў і гасцей аграгарадка Ханявічы весела і пазнавальна правесці свой вольны час на пляцоўцы чытаючага дзяцінства “Лепшых кніг адкрыем вам старонкі».Для дзяцей быў арганізаваны летняя міні-чытальная зала “Кніга выйшла пагуляць”, якая прадставіла магчымасць на свежым паветры пагартаць і пачытаць маляўнічыя дзіцячыя кнігі, пазнаёміцца ​​з цікавымі часопісамі. Рабяты, хто любіць ствараць нешта незвычайнае сваімі рукамі, прынялі ўдзел у творчым конкурсе, стварыўшы карціны лета. Самыя актыўныя прымалі ўдзел у конкурсна-гульнёвай праграме “Казачны калейдаскоп”, музычным конкурсе “Песенька з казкі”, адказвалі на пытанні віктарын “Казкі водзяць карагод”, “Героі казак у загадках”, складвалі пазлы казачных герояў. У завяршэнні свята ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.