Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

20 сакавіка 2019

Рэспубліканская акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” у Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы

19 сакавіка ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы прайшло прафілактычнае мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Першы намеснік начальніка аддзела Свіслацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Легенчук Дзяніс Аляксандравіч, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Свіслацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Навасад Аляксандр Іванавіч сустрэліся з сем’ямі – чытачамі дзіцячай бібліятэкі, каб замацаваць правілы бяспекі, паўтарыць алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Для ўсіх прысутных быў  арганізаваны паказ відэаролікаў, прадэманстраваны мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач!”. Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі паказалі лялечны спектакль “Навучы Нязнайку”, дзе дзяўчынка Даша і лясныя звяры пазнаёмілі Нязнайку з правіламі бяспекі ў лесе і ў побыце. Для замацавання атрыманага матэрыялу ўсім прысутным быў прапанавана інтэрактыўнаякрыжаванка “Бяспека”.  Як навучыць дзіця правільна сябе паводзіць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, у дапамогу бацькам былі ўручаны кнігі “Што рабіць, калі ...”, “Геаметрыя бяспекі”, уручаны размалёўкі, наклейкі для сумеснага вывучэння і недапушчэння надзвычайных сітуацый. Бацькі, дзядуля, бабулі дзякавалі арганізатараў за карыснае і своечасовае мерапрыемства, бо наперадзе вясновыя канікулы. У канцы сустрэчы была вызначана формула сямейнай бяспекі.