Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

29 чэрвеня 2017

Родная вёска

Родная вёска- гэта тое ядро, тая аснова з якой пачынаецца першы крок у вялікае жыцце, першае слова, якое прыйшло ад маці, першая ўсмешка, якая не толькі сагравае, але і дорыць веру ў будучае.

Вёска-гэта незабыуная казка, куды хочацца вярнуцца зноў і зноў.

“Зямля, дзе пачаўся наш лёс”, так называлася свята працы, сяброўства і кахання, свята весак - суседак Церахавічы, Мінічы, Алісевічы, якое сабрала разам іх жыхароў 24 чэрвеня на прыгожай вясковай паляне ў весцы Церахавічы, а правялі яго работнікі сельскага філіяла-клуба аграгарадка Ханявічы і бібліятэкі-цэнтра краязнаўства. Радавала вока ўсіх прысутнічаючых выстаўка работ народных умельцаў гэтых весак. Адкрыў свята старшыня Ханявіцкага сельскага выканаўчага камітэта Браніслаў Казіміравіч Дзічкоўскі. На свяце ўшаноўваліся самыя старэйшыя і самы малодшы жыхары весак, сямейныя пары, якія пражылі разам 65, 57 і 54 гады, самая маладая сям’я, “Заслужаныя калгаснікі”, якія жывуць ў гэтых весках. Яшчэ задоўга да свята быў аб’яўлены конкурс на лепшы вясковы падворак, вынікі яго былі падведзены на свяце і гаспадары трох падворкаў з ўсіх весак атрымалі памятныя падарункі . Вяселы настрой усім задавалі сваімі песнямі, гумарам і гульнямі ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці сельскага філіяла-клуба аграгарадка Ханявічы.

На свяце кожны быў яго ўдзельнікам, змог прадэманстраваць свае здольнасці, таленты, павесяліцца і проста адпачыць і атрымаць прыемныя ўражанні ад сустрэчы з былымі суседзямі, сябрамі юнацтва і маладосці, якія прыехалі з гарадоў у родныя мясціны на свята.