Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

15 лютага 2019

Сустрэча пакаленняў у раённай бібліятэцы да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана

12 лютага ў Свіслацкай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча пакаленняў “Час выбраў іх”, прысвечаная 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Вучні СШ №2 імя М.П.Масонова на час сталі сведкамі падзей тых гадоў, калі нашы войскі, верныя воінскай прысягі, адправіліся на чужую зямлю выконваць інтэрнацыянальны абавязак.

Вядучы спецыяліст адасобленай групы ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў, старшыня грамадскага аб’яднання раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў В.У.Жук пазнаёміў прысутных з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, распавёў пра мужнасць салдат, прафесійна  выконваючых свой абвязак.

Памяць аб вайне болем адклікаецца ў сэрцах тых воінаў-афганцаў, хто вярнуўся жывым з вогненнай чужой зямлі. Кожны дзень, пражыты пад пякучымі прамянямі афганскага сонца, ніколі не выветрыцца з іх памяці. Затаіўшы дыханне моладзь слухала аповед С.Л.Навасада, старшыні Свіслацкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, пра тое, як праходзіла яго служба ў Афганістане, асаблівасцях ваеннага побыту, небяспечных сітуацыях, у якія траплялі нашы салдаты, важнасці сяброўства і ўзаемадапамогі, светлых хвілінах, калі прыходзілапісьмо з дому.

Успомнілі пра землякоў, якія прайшлі праз   страшныя падзеі таго часу, і тых, каму было не наканавана вярнуцца дадому. Хвілінай маўчання ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць свіслацкіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў Афганістане.

Пранікнуцца падзеямі тых дзён дапамаглі эмацыйны аповед вядучых, які суправаджаўся электроннай прэзентацыяй “Афганістан баліць у душы маёй”, чытанне праніклівых вершаў і выкананне пад гітару В.Ч.Асіеўскім салдацкіх песень, якія спявалі нашы  салдаты ў рэдкія хвіліны адпачынку.

Падчас мерапрыемства была прадстаўлена выстава-экспазіцыя “Афганістан: гераізм і трагедыя”, дзе сабраны дакументальна-ілюстраваныя матэрыялы, мастацкія творы, інфармацыя аб земляках, якія загінулі ў Афганістане, узнагароды і граматы, фота ваенных будняў воінаў-афганцаў.

 У знак падзякі  запрошаным гасцямуручылі памятныя сувеніры. Сустрэча завяршылася калектыўнай фатаграфіяй на памяць.