Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

30 жніўня 2017

Турнір юных эколагаў “Экалогія і мы” прайшоў у Корнадзьской бібліятэцы-цэнтры эстэтычнага выхавання

 Пашырыць у маладога пакалення веды аб прыродзе, выхаваць беражлівыя да яе адносіны дапамог турнір юных эколагаў “Экалогія і мы”, які прайшоў у Корнадзьской бібліятэцы-цэнтры эстэтычнага выхавання.

У турніры сустрэліся дзве каманды “Знаўцы” і “Разумнікі”. Першы тур “Размінка” паказаў, што кожная каманда добра падрыхтавалася да задання. У наступных турах дзеці засяроджана рашалі рэбусы, разгадвалі крыжаванкі “Планета Зямля” і “З’явы прыроды”, прымалі ўдзел у экалагічных гульнях “Адгадай загадкі”, “Знаўцы прыроды”. Вялікую цікавасць выклікалі конкурсныя заданні “Экалагічная кемлівасць”,   “Кніга скарбаў прыроды”. У канцы турніру прайшоў конкурс капітанаў.    Завяршылася мерапрыемства праглядам  мультыплікацыйнага фільма “Хлопчык і Зямля”.