Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

22 кастрычніка 2018

У бібліятэках раёна для дзяцей і падлеткаў прайшлі прафілактычныя мерапрыемствы

На ўроку-папярэджанні “Моладзь і наркотыкі: жорсткая праўда” у Вердаміцкай бібліятэцы старшакласнікі былі азнаёмленыя з сітуацыяй праблемы нарказалежнасці ў свеце і рэспубліцы, з непрымірымай пазіцыяй дзяржавы да гандлю і распаўсюджванню розных наркатычных прэпаратаў, якія пагубна дзейнічаюць на чалавека. У ходзе прагляду відэяроліка “Як працуюць наркотыкі” прысутныя даведаліся пра механізмы ўздзеяння і аб згубным уплыве наркатычных сродкаў на малады арганізм, выказалі сваё меркаванне па тэме “Міфы і праўда пра наркотыкі”. У канцы сустрэчы азнаёміліся з літаратурай тэматычнай выставы “Наркотыкам – НЕ”, кожны атрымаў інфармацыйны буклет “Падлетак і шкодныя звычкі”.

Корнадзьская бібліятэка-цэнтр эстэтычнага выхавання арганізавала гутарку-папярэджанне “Горкія плады салодкага жыцця”, дзе размова ішла аб надзённай праблеме –  праблеме наркаманіі. Бібліятэкар расказала аб чатырох этапах наркатычнай залежнасці і што характэрна для кожнага з іх, а таксама шляхі папярэджання ўжывання псіхаактыўных рэчываў. Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры   тэматычнай выставы “Жыццё без наркотыкаў”.

 Пацуеўская і Ціховольская бібліятэкі запрасілі школьнікаў на інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Спыніся і падумай”,  каб разгледзець хвалюючыя пытанні: хто такі наркаман, з-за чаго людзі становяцца наркаманамі, якія змены адбываюцца з людзьмі, якія ўжываюць наркотыкі, чаму падлеткі пачынаюць ужываць наркотыкі, ведаючы чым гэта небяспечна. Праслухаўшы інфармацыю аб згубным уздзеянні наркатычных прэпаратаў, у тым ліку і спайсаў, падлеткі зрабілі выснову, што самае дарагое на зямлі –  гэта здароўе і жыццё. Дадаткова былі разгледжаны інфармацыйныя матэрыялы тэматычнай выставы “Жыццё без наркотыкаў”, кожнаму з прысутных былі ўручаны памяткі і буклеты “SТOP наркотыкі”, “Што трэба ведаць пра наркотыкі”.