Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

4 снежня 2018

У рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у бібліятэках раёна былі арганізаваны інфармацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэтая дата штогод заклікае ўсю сусветную грамадскасць не проста памятаць аб гэтай  хваробе, але і быць памяркоўнымі да тых, хто ўжо зяўляецца пераносчыкам гэтага захворвання. І, галоўнае, што павінен для сябе зразумець кожны з тых, хто жыве на планеце, што прафілактыка вельмі важная ў барацьбе за здароўе. У рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у бібліятэках раёна былі арганізаваны інфармацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы.

У Свіслацкай раённай бібліятэцы з удзелам урача-інфекцыяніста Ю.В.Барковскай і валеолага Л.Ч.Саўко былаарганізаванаінфармацыйна-прафілактычная гадзіна “СНІД: ведай, рабі выбар, жыві”. Ва ўступным слове бібліятэкара была раскрытая сутнасць Сусветнага дня барацьбы са СНІДам і мэта Сусветнай кампаніі барацьбы са СНІДам, прыведзена статыстыка эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёнах Гродзенскай вобласці. Спецыялісты расказалі вучням 9 класа СШ №2 аб праблеме, шляхах распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі, магчымыхнаступстваў, якія існуюць эфектыўныя спосабы прафілактыкі і лячэння, пазнаёмілі з інфармацыяй па фарміраванні навыкаў бяспечныхі адказных паводзінаў. Рабяты зацікавіліся тэматычнай выставай “ВІЧ / СНІД. Ведаць, кабжыць”, праглядзелі відэаролікі “У будучыню без СНІДу”, “Правільныя рашэнні”. У канцы мерапрыемства ім былі раздадзены календары-памяткі і інфармацыйныя буклеты “Ведаць, каб жыць”.

У Вердаміцкайбібліятэцы ў рамках дня інфармацыі “СНІД. Кошт – жыццё!” увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены выстава-прагляд “Быць здаровым – гэта стыльна”, інфармацыйны стэнд “СНІД: інфармаваны – значыць абаронены”. Для старшакласнікаў прайшоў шок-урок “Лесвіца ў пекла”з удзелам урача агульнай практыкі Вердаміцкайамбулаторыі М.В.Гайдука. Максім Уладзіміравіч даступна растлумачыў сутнасць паняццяў “ВІЧ-інфіцыраваны» і «хворы СНІДам», даў аналіз сітуацыі па праблеме ВІЧ - СНІД па Беларусі ў цэлым і па Гродзенскай вобласці. Школьнікі значна пашырылі свае веды аб страшным захворванні, адказалі на пытанні віктарыны.

У Поразаўскайбібліятэцы-цэнтры краязнаўства ў ходзе правядзення гадзіны шчырай размовы “СНІД: не віна, а бяда”вучні 9 класа даведаліся, што такое СНІД, як перадаецца вірус імунадэфіцыту чалавеку, яго клінічных праявах. Прадэманстраваныя прафілактычныя відэаролікі раскрылі сутнасць праблемы ВІЧ/СНІДу, пазнаёмілі з мерамі абароны. Дзеці праявілі зацікаўленасць да інфармацыйных матэрыялах тэматычнай паліцы “Веды - лепшыя лекі адСНІДу”. Напрыканцы мерапрыемства ўсім былі ўручаны буклеты «Давярай толькі самаму сабе».