Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

16 снежня 2018

Вечар памяці да 90-годдзя з дня нараджэння А.К.Цагельнік у Свіслацкай раённай бібліятэцы

У Год малой Радзімы мы ўшаноўваем землякоў,  праца якіх пакідае яскравы след у гісторыі роднай зямлі. Сярод цэлай плеяды нашых знакамітых землякоў ёсць чалавек, справаякога былаперапоўнена любоўю да сваёй роднай зямлі, пачуццём абавязку і клопатам пра людзей. Гэта – Анастасія Канстанцінаўна Цагельнік, грамадскі дзеяч, партыйны і савецкі работнік, старшыня Свіслацкага выканкама раённага Савета дэпутатаў працоўных (1969-1979 гг.), намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1975-1979 гг.).

У гонар 90-годдзя з дня нараджэння Анастасіі Канстанцінаўны Цагельнік уСвіслацкай раённай бібліятэцы адбыўсявечар памяці “Імя ў памяці свислочан”. У чым сіла аўтарытэту гэтага неардынарнага чалавека? Каб атрымаць адказ на гэтае пытанне, вядучыя вечара прапанавалі перагартаць старонкі яе жыцця. Аповед, які суправаджаўся слайдамі электроннай прэзентацыі, пазнаёміў прысутных з Анастасіяй Канстаўцінаўнай, як з добрасумленнай работніцай Свіслацкага маслазавода, актыўнай камсамолкай, умелым арганізатарам і прынцыповым кіраўніком. Узіраючыся ў старыя здымкі, вялікая аўдыторыя сабраўшыхся бачаць яе на раённых мерапрыемствах, у цэнтры падзей раёна. Анастасія Канстанцінаўна пайшла з жыцця ў росквіце сіл. Яна шмат чаго не паспела зрабіць, але тое, што ажыццявіла, назаўжды застанецца ў памяці свіслачан, удзячных ёй за вялікі ўклад у развіццё і станаўленне раёна.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Суботка, які ў сваім выступленні адзначыў важнасць арганізацыі такіх сустрэч, так як захоўваецца памяць аб нашых земляках, аб іх слаўных справах на карысць Радзімы.

Непаддзельную цікавасць у прысутных выклікала выстава-экспазіцыя “Жыццё для роднай зямлі”, дзе прадстаўлены артыкулы з раённай газеты 60-70-х гг., якія раскрываюць жыццядзейнасць А.К.Цагельнік,узнагароды і гістарычныя дакументы.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі месца пахавання Анастасіі Канстанцінаўны, ушанавалі памяць гэтага выдатнага чалавека і ўсклалі кветкі ад удзячных нашчадкаў.