Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

3 верасня 2019

XXVI Дзень беларускага пісьменства ў г.Слонім

1 верасня ў рамках святкавання XXVI Дня беларускага пісьменства ў г.Слонім Свіслацкая раённая і дзіцячая бібліятэкі прэзентавалі адметнасць і гонар Свіслаччыны –   унікальную Белавежскую пушчу.  

Пляцоўка змяшчала інфармацыйна-ілюстраваную  выставу «Дзівосны свет Белавежскай пушчы», імправізаванае балота “Дзікае”, фотавыставу “Чырвоную кнігу Свіслаччыны”, вугалок “Зялёная аптэка”.

Дзеці цікавіліся кніжная выставай “Інтэрактыўныя кнігі для самых маленькіх”, бавілі час з цікавымі і сучаснымі выданнямі: кнігай-смартфонам, кнігай-пазлам, кнігай-цацкай, кнігай-тэатрам, кнігай-плэерам.

Наведвальнікі пляцоўкі з вялікім задавальненнем фатаграфаваліся на фоне роставых кніг, з героямі пляцоўкі – Лесавіком і грыбамі Баравіком, Мухаморам, якія запрашалі ў падарожжа па Белавежскай пушчы, частавалі цукеркай, на абёртцы якой змяшчалася выява жывёл пушчы.

Прывабліваў прахожых стол з дарамі белавежскіх лясоў –  ягадамі, арэхамі, грыбамі,  які таксама стаў арыгінальнай і папулярнай фотазонай.