Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Свіслацкi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

19 верасня 2017

З 11 па 17 верасня з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры ў бібліятэках раёна прайшлі цікавыя мерапрыемствы інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску”

У дзіцячай бібліятэцы пад час правядзення акцыі “Беларуская кніга  –  кожнаму дзіцяці”   чытача   віталі на роднай матчынай мове, прапаноўвалі творы беларускіх аўтараў, а каб выклікаць большую цікавасць да кнігі,  аздобілі іх маляўнічымі закладкамі-закліканкамі: “Пачытай, гэта цікава!”, “Пачытаем разам”, “Вітаем беларускую кнігу!”, “Чытаем беларускую казку”, “Я кніжка цікавая!”.  Хіт-парад навінак “Беларуская кніга –  дзецям” прадставіў кнігі сучасных беларускіх аўтараў: А.Зэкава, М.Чарняўскага, У. Карызны, А.Пісьмянкова, В.Кудлачова і іншых. Гэта літаратура розных жанраў: казкі-чамучкі, вершы, апавяданні, прымаўлянкі-забаўлянкі, загадкі-задачкі.  

У рамках  дня інфармацыі ў Поразаўскай бібліятэцы-цэнтры краязнаўства    “Чытай беларускае, каб жыць цікава і карысна” адбылася паэтычная гасцёўня “Прайсці праз вернасць”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння М.Танка і агляд літаратуры  “Беларускія кнігі-юбіляры”, які пазнаёміў  прысутных  з творамі В.Быкава, В. Караткевіча, Я.Коласа.Я.Купалы і інш. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццёвымі і творчымі пуцявінамі аднаго з выдатнейшых паэтаў Беларусі. Гучалі вершы “Матыль”,  “Нарачанскія сосны”, “Радзіма”, “Шчасце”, “Прызнанне”. Запрошаная на мерапрыемства намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце “УСП ”Саўгас Поразаўскі” Т.М.Здрадоўская  эмацыянальна прачытала верш “Рукі маці”.    

 Супрацоўнікі Навадворскай бібліятэкі-цэнтра краязнаўства ў выхадны дзень прапанавалі чытачам правесці час са сваімі роднымі за кнігай: разам пазнаёміцца з выдатнымі творамі на роднай мове з выставы “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, выбраць кнігу для чытання, зручна размясціўшыся на ўтульных крэслах.  Удзельнікі свята “Беларускія кнігі для ўсёй сям’і” – самыя актыўныя сем’і: Ганчарэвіч, Папковіч,  Грыцкевіч актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Беларуская народная казка”, удзельнічалі ў літаратурных гульнях: “Адгадай казку”, “Скарагаворкі”, “Прыказкі і прымаўкі”. Грыцкевіч Галіна Міхайлаўна зачытала ўрывак з паэмы “Новая зямля”.  Дзеці паспаборнічалі ў конкурсе на лепшага чытальніка беларускіх вершаў. 

 Пад час правядзення инфармацыйнага тыдня на хвалях раённага радыё ў выкананні чытачоў Свіслацкай раённай і дзіцячай бібліятэк прагучалі меладычныя вершы беларускіх паэтаў. На старонках “Свіслацкай газеты” быў прапанаваны агляд новай літаратуры беларускіх аўтараў.