Афіцыйны сайт

Паведамленнi


29 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні аб узгадненні памяшканняў для сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі, месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў і аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Свіслацкаму раёну.


29 чэрвеня 2020 года 10.00 адбудзецца пасяджэнне Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будуць разгледжаны пытанні: аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Свіслацкаму раёну, аб узгадненні памяшканняў для сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты з выбаршчыкамі і перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі, месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у паведамляльным парадку, месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў.

Месца правядзення: Свіслацкі райвыканкам, кабінет 5.


22 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні аб арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах і парадку адбору падпісных лістоў для праверкі.


22 чэрвеня 2020 года ў 13.00 адбудзецца пасяджэнне Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будуць разгледжаны пытанні арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах.

Месца правядзення: Свіслацкі райвыканкам, кабінет 5.


Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Свіслацкага райвыканкама (г. Свіслач, пл.К.Маркса, 4) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00). 20 і 21 чэрвеня 2020 г. прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца па рэжыме працоўнага дня.


2 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на якім былі прынятыя рашэнні аб узгадненні ўтварэння ўчасткаў для галасавання і ўстанаўленнi адзінай нумарацыі ўчасткаў для галасавання па Свіслацкім раёне.


2 чэрвеня 2020 года ў 17.00 адбудзецца пасяджэнне Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім будуць разгледжаны пытанні ўзгаднення стварэння ўчасткаў для галасавання і ўстанаўлення адзінай нумарацыі ўчасткаў для галасавання па Свіслацкім раёне.

Месца правядзення: Свіслацкі райвыканкам, кабінет 5.


21 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сваю работу камісія пачала з выбрання старшыні, намесніка старшыні і сакратара камісіі. Старшынёй раённай камісіі выбраны Сычэўнік Георгій Якаўлевіч, намеснікам старшыні – Галікоўская Алена Анатольеўна, сакратаром – Мінчук Кацярына Віктараўна. На пасяджэнні разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні.


21 мая 2020 года ў 16.00 адбудзецца пасяджанне Свіслацкай раённай камісіі  па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Месца правядзення: Свіслацкі райвыканкам, кабінет 5.


20 мая 2020 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў і Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта па пытанню ўтварэння Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 8.30 гадзін.

           Відэазапіс пасяджэння будзе даступны на сайце Свіслацкага райвыканкама 20 мая 2020 г. з 14.00 да 17.00 гадзін.

Cумеснае пасяджэнне прэзідыума Свіслацкага раённага Савета дэпутатаў і Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта па пытанню ўтварэння Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (відэа).


Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Свіслацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Свіслацкага райвыканкама (г.Свіслач, пл. К.Маркса, 4) штодзённа па 17 мая 2020 г. уключна з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.