Афіцыйны сайт
11 студзеня 2021

З трыбунай на 300 гледачоў. У Астраўцы будуецца крытая лядовая пляцоўка

У Астраўцы пачалося будаўніцтва крытай лядовай пляцоўкі.

Земляныя работы развернуты ў 2-м мікрараёне за магазінам «Санта», паведамляе "Астравецкая праўда".
Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко, будынак лядовай пляцоўкі будзе 2-павярховы з галоўным уваходам з боку вуліцы Кастрычніцкай.


1.jpg


У аснове планіроўкі пляцоўкі пакладзены прынцып раздзялення патокаў гледачоў і спартсменаў.

 На 1-м паверсе пляцоўкі будзе 6 раздзявалак на 25 месцаў, трыбуны на 300 гледачоў, прадугледжаны месцы для інвалідаў-калясачнікаў.

На 2-м паверсе запраектавана трэнажорная зала з 2-мя раздзявалкамі.