Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.07.2021

"Белтэлекам" 3 ліпеня прадаставіць бясплатныя званкі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белтэлекам" прадаставіць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны бясплатныя званкі па Беларусі. Акцыя праходзіць да Дня Незалежнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Бясплатныя міжгароднія тэлефонныя размовы прадастаўляюцца з 00.00 да 24.00 3 ліпеня аўтаматычным спосабам або з дапамогай тэлефаніста з кватэрных тэлефонаў, абанентамі якіх з'яўляюцца Героі Савецкага Саюза, поўныя кавалеры ордэна Славы, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі асоб.

Каб ажыццявіць бясплатны званок, неабходна набраць нумар патрэбнага абанента самастойна або заказаць міжгароднюю тэлефонную размову з дапамогай тэлефаніста па наступных нумарах: для абанентаў Брэста і Брэсцкай вобласці - 8-18; Віцебска і Віцебскай вобласці - 8-18; Гомеля і Гомельскай вобласці - 8-13; Гродна і Гродзенскай вобласці - 8-13; Мінска і Мінскай вобласці - 8-13 і 8-18 адпаведна; Магілёва і Магілёўскай вобласці - 8-18.

Даведку па прадастаўленні бясплатных званкоў можна атрымаць па тэлефоне адзінай даведачна-інфармацыйнай службы 153.

Умовы акцыі не распаўсюджваюцца на размовы з абанентамі сотавых рухомых сетак, доступ у інтэрнэт і карыстанне платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі, арганізаванымі па міжгароднім прынцыпе.