Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.11.2021

Больш за 2,67 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2,67 млн беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"Больш як 3 млн 385 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. З іх больш як 2 млн 675 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі", - сказалі ў прэс-службе.