Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.02.2021

Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу - меркаванні

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная грамадска-палітычная падзея пяцігоддзя - VI Усебеларускі народны сход адкрыўся ў Мінску. Двухдзённы форум сбраў 2700 чалавек з усёй краіны: удзельнікі мерапрыемства - амаль 2400 дэлегатаў і больш за 300 запрошаных.

На абмеркаванне ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Дэлегатам маштабнага форуму давядзецца абмеркаваць арыенціры і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця дзяржавы на многія гады наперад. Якой будзе краіна заўтра і што самі дэлегаты чакаюць ад Усебеларускага народнага сходу - удзельнікі форуму падзяліліся меркаваннямі.

Задачы па развіцці краіны можна рэалізаваць толькі ва ўмовах міру і з'яднанасці беларускага народа - Шчоткіна

Прыярытэты наступнага пяцігоддзя канкрэтна абазначаны і маюць ярка выяўленую сацыяльную накіраванасць, але рэалізаваць іх можна толькі ва ўмовах міру і з'яднанасці беларускага народа. Аб гэтым заявіла карэспандэнту БЕЛТА дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску, член праўлення Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна.

"На VI Усебеларускім народным сходзе разгледзяць асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. Перад сходам гэтыя палажэнні былі абмеркаваны на гарадскім сходзе дэлегатаў ад Мінска, а таксама на дыялогавых пляцоўках, - адзначыла Мар'яна Шчоткіна. - На сходзе павінны быць вызначаны асноўныя вектары развіцця дзяржавы, пры гэтым у абмеркаванні ўдзельнічаюць прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, дзяржаўных органаў". Чытаць далей

Менавіта ад кожнага з нас залежыць, якой наша краіна будзе заўтра - дэлегат УНС

Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала старшыня Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Вольга Захаранка.

"Я думаю, кожнаму з нас трэба ўсвядоміць галоўнае, што сёння менавіта ад кожнага з нас, ад нашай грамадзянскай пазіцыі, асабістага ўкладу залежыць тое, што адбываецца ў нашай краіне і якой яна будзе заўтра. Мы хочам добрага жыцця - дык мы яго і павінны ствараць. Толькі ў працы добры чалавек. І кожны на сваім прыкладзе, як грамадзянін, сем'янін, павінен прымнажаць і рабіць наша жыццё яшчэ лепшым", - сказала Вольга Захаранка.Чытаць далей

Ідэі моладзі заўсёды пачуты і ўвасабляюцца ў жыццё

Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала старшыня Савета студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Ганна Казлова.

Усебеларускаму народнаму сходу папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа. "Мы пастаянна атрымліваем пытанні ад моладзі. Некаторыя з іх мы ўжо вырашылі да УНС, нейкія з іх будуць агучаны на форуме. Але я хачу сказаць, што абсалютна ўсе ідэі моладзі ўвасабляюцца ў жыццё, голас моладзі заўсёды пачуты", - сказала Ганна Казлова.

Дзяўчына адзначыла, што для яе ганарова і важна быць дэлегатам УНС. "Мы не можам адмаўляць змяняльнасці пакаленняў, а каб у будучым мы былі дастойнымі прадстаўнікамі нашай краіны, нам трэба ў некага вучыцца. І вельмі добра, што мы можам пераймаць вопыт якаснай работы ў нашых старэйшых настаўнікаў", - падкрэсліла яна.

Дэлегат УНС: цудоўна, што ў Беларусі ёсць такая пляцоўка адкрытага дыялогу

Аб гэтым сказала карэспандэнту БЕЛТА настаўнік хіміі і біялогіі гімназіі нумар 3 Віцебска дэлегат VI УНС Наталля Байдо.

"У першую чаргу мне хочацца ўзняць пытанні, якія датычацца моладзі. Гэта прадаўжэнне маладзёжнага ўзросту да 35 гадоў - паколькі я сама працоўная моладзь. Таксама гэта льготы для моладзі пры будаўніцтве жылля, каб маладыя спецыялісты маглі замацавацца на месцы і пабудаваць сваё жыллё. І, вядома, пытанні адукацыі, каб яна развівалася, укараняліся прадметныя кампетэнцыі, каб быў абмен студэнтамі і выкладчыкамі. Усё гэта дасць магчымасць удасканаліць нашу адукацыю", - сказала Наталля Байдо.

Паводле яе слоў, УНС - гэта пляцоўка адкрытага дыялогу. "Кожны можа выказаць сваё меркаванне, свой пункт гледжання, абмеркаваць тыя ці іншыя пытанні, даведацца, ці падобныя твае думкі з іншымі людзьмі, з якімі ты жывеш побач, і прыйсці да адзінага меркавання. Лічу, што гэта вельмі важна і цудоўна, што такая магчымасць у нас ёсць", - адзначыла дэлегат