Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.01.2021

"Эканоміка перш за ўсё" - Лукашэнка арыентуе банкі на крэдытаванне рэальнага сектара, але без "паветраных грошай"

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе банкаўскую сістэму на крэдытаванне рэальнага сектара эканомікі, але з разумным балансам і без "паветраных грошай". Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацбанка Паўла Калаура і памочніка Прэзідэнта Валерыя Бельскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце шчыра, эканоміка павінна развівацца. Ёсць эканоміка - ёсць банкаўская сістэма, ёсць банкі, гэта сфера, і яна жывая. Калі эканомікі не будзе - не будзе банкаўскай сістэмы. І ў людзей не будзе грошай. Таму эканоміка перш за ўсё, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Без эканомікі не будзе ніякіх фінансаў. Зразумела, што павінен быць разумны баланс. Зразумела, што паветраных грошай даўно ўжо няма і не будзе. Усе гэта павінны добра разумець. Але тым не менш трэба шукаць магчымасць крэдытавання рэальнага сектара эканомікі перш за ўсё".

Гаворачы пра стан спраў у банкаўскай сферы, Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Паўлу Калауру за тое, што ў няпросты час удалося ўтрымаць сітуацыю. "Можна нават сказаць у самай цяжкай сітуацыі. У іншых дзяржавах банкаўская сістэма проста развальвалася. Мы не проста ўтрымалі сітуацыю, але яна больш-менш садзейнічае функцыянаванню нашай эканомікі", - сказаў беларускі лідар.-0-