Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.09.2021

Фінал конкурсу "Міс Беларусь" стартаваў у Мінску. Сярод гледачоў шоу Аляксандр Лукашэнка

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінал Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь - 2021" стартаваў у мінскім Палацы спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За званне самай прыгожай беларускі і карону спаборнічаюць 29 прэтэндэнтак. На працягу некалькіх гадзін яны будуць дэманстраваць свае таленты і грацыю, стараючыся заваяваць сімпатыі публікі і кампетэнтнага журы. У час яркага, відовішчнага шоу дзяўчаты будуць прэзентаваць родную краіну - Беларусь, яе сучаснае, мінулае і будучае, багацце духоўнай культуры, традыцый і дасягненняў.

У якасці гледача ў зале прысутнічае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Нацыянальны конкурс прыгажосці "Міс Беларусь" праходзіць 12-ы раз. Пераможца прадставіць нашу краіну на конкурсе "Міс свету" ў снежні бягучага года ў Пуэрта-Рыка. У якасці прыза яна атрымае грашовую прэмію ў памеры 500 базавых велічынь і аўтамабіль Geely.