Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.06.2023

Качанава: мы жылі і будзем жыць па сваіх законах, сваім розумам

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь жыла і будзе жыць па сваіх законах, сваім розумам, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава на сустрэчы з працоўным калектывам ТАА "Еўрагандаль", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер нагадала, што ў Савеце Рэспублікі было прынята шмат зваротаў да сусветнай супольнасці як адказ на спробы звонку зламаць краіну. "Мы як члены Савета Рэспублікі, як дэпутаты ўсіх узроўняў, як прадстаўнікі жаночай арганізацыі, іншых грамадскіх арганізацый выказваем сваю нязгоду з умяшаннем ва ўнутраныя справы нашай краіны. Мы жылі і будзем жыць па сваіх законах, мы жылі і будзем жыць сваім розумам", - сказала спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама заўважыла, што кіраўнік дзяржавы яшчэ перад выбарамі 2020 года сустракаўся з актывам усіх рэгіёнаў краіны і гаварыў аб адзінстве і кансалідацыі грамадства, "каб ніхто не пасмеў дакрануцца да нашай краіны".

"Краіна жыве, як любая сям'я: ёсць перыяды лягчэйшыя і цяжэйшыя, больш і менш спрыяльныя. Але калі гэта сапраўдная сям'я, яна выстаіць, усё перажыве і ў рэшце рэшт застанецца разам. Мы так і гаворым пра нашу краіну: мы сям'я. Нездарма мінулы год быў аб'яўлены Годам народнага адзінства, - заўважыла Наталля Качанава. - Мы разумеем: толькі разам мы можам процістаяць таму злу, якое спрабуюць насадзіць нам, у тым ліку ў выглядзе наркотыкаў".

Закранаючы тэму наркаспажывання, спікер пацікавілася: "Вы ведаеце, як развівалася гісторыя ва Украіне, калі наркотыкі фактычна апанавалі гэту краіну?" Старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што "з залежнымі людзьмі можна рабіць што хочаш, яны не валодаюць сабой"