Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.10.2021

Качанава сустрэлася з выкладчыцкім складам і курсантамі Акадэміі МУС

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з прафесарска-выкладчыцкім складам і курсантамі Акадэміі МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўпершыню ў Акадэміі МУС. Ацаніла сучасныя тэхналогіі, якія тут выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе. Спадабаўся моцны прафесарска-выкладчыцкі склад, які рыхтуе высакакласных спецыялістаў не толькі для Міністэрства ўнутраных спраў, але і для іншых ведамстваў. Трэба адзначыць, што ўзровень падрыхтоўкі ў гэтым месцы сапраўды высокі. Тут і вучоба, і практыка адначасова. Атрымліваюцца спецыялісты, якія могуць працаваць і прадухіляць шырокі спектр праблем, у тым ліку пагрозы кібербяспецы", - сказала Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, Савет Рэспублікі цесна ўзаемадзейнічае з Акадэміяй МУС. Спецыялісты навучальнай установы працуюць экспертамі пры прававой ацэнцы заканадаўчых актаў.

У размове з калектывам і курсантамі Акадэміі МУС Наталля Качанава адкрыта адказвала на ўсе пытанні, якія ад іх паступілі. "Хочацца падзякаваць супрацоўнікам за адданасць краіне і народу. Іх служба нацэлена на захаванне міру і спакою. Няпросты 2020 год паказаў, што яны - сапраўдныя патрыёты", - падкрэсліла яна.

Для старшыні Савета Рэспублікі таксама правялі экскурсію па ўстанове адукацыі, азнаёмілі з вучэбным працэсам, паказалі сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, у прыватнасці шматфункцыянальны мультымедыцыйны цэнтр.