Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.06.2021

Карпенка: летнія канікулы трэба правесці ярка, цікава і з максімальнай карысцю

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка прыняў удзел у адкрыцці першай змены дзіцячага аздараўленчага лагера ў санаторыі-прафілакторыі БНТУ "Палітэхнік", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй, што запрасілі на вашу ўрачыстую лінейку, на адкрыццё першай лагернай змены. Я нібыта сам акунуўся ў дзяцінства, у свае такія ж гады, якія цяпер вы перажываеце. Я думаю, што гэта цудоўны час. Пачаліся канікулы, вы паспяхова завяршылі навучанне ў школе, поўныя запалу і энергіі, каб правесці лета ярка, цікава і з максімальнай карысцю, - сказаў Ігар Карпенка. - Я жадаю ўсім вам поспехаў, асабліва майму любімаму педагагічнаму атраду "Крылаты", таму што ў свой час меў адносіны да яго стварэння яшчэ на базе педуніверсітэта. Цяпер гэты атрад пашырыўся, тут не толькі студэнты педагагічнага ўніверсітэта, але і іншых ВНУ краіны. І, напэўна, сімвалічна, што тут, на базе студэнцкага санаторыя-прафілакторыя "Палітэхнік", мы ўжо каторы раз праводзім летнія аздараўленчыя змены для нашых дзетак", - сказаў Ігар Карпенка.

Міністр пажадаў усім яркіх уражанняў і цікавага, змястоўнага адпачынку. "Вядома ж, хацелася б, каб гэты адпачынак быў напоўнены новымі сябрамі, новымі ідэямі і крэатыўнымі мерапрыемствамі", - адзначыў ён.

Ігар Карпенка паднёс у падарунак аздараўленчаму лагеру падарачны сертыфікат на куплю відэакамеры, а таксама спартінвентар.