Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.03.2021

Кіраўнікі МНС і СК, ваенныя, намеснікі ў міністэрствах і рэктары - Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Гару Дзмітрыя Юр'евіча - старшынёй Следчага камітэта;

Сіняўскага Вадзіма Іванавіча - міністрам па надзвычайных сітуацыях;

Гулевіча Віктара Уладзіміравіча - начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першым намеснікам міністра абароны;

Жука Андрэя Уладзіміравіча - намеснікам міністра абароны;

Дземідзенку Ігара Віктаравіча - камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл;

Навуменку Аляксандра Віктаравіча - камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл;

Краеўскага Антона Міхайлавіча - намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Валіева Аляксандра Анатольевіча - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта;

Бальшакова Андрэя Віктаравіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта;

Даніловіча Эдуарда Рыгоравіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Генца Ігара Мікалаевіча - старшынёй Іўеўскага райвыканкама;

Лысенкі Максіма Уладзіміравіча - старшынёй Дзяржынскага райвыканкама;

Пуцяты Артура Уладзіміравіча - рэктарам УА "Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога;

Дуная Валерыя Іванавіча - рэктарам УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт";

Раманава Алега Аляксандравіча - рэктарам УА "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт";

Барысевіча Мікалая Мікалаевіча - намеснікам міністра замежных спраў;

Скрыннікава Ігара Віктаравіча - намеснікам міністра па падатках і зборах;

Бранцэвіч Таццяны Віктараўны - намеснікам міністра эканомікі;

Мароза Дзяніса Равільевіча - намеснікам міністра энергетыкі;

Каліноўскага Сяргея Аляксеевіча - намеснікам міністра юстыцыі;

Барташэвіча Дзмітрыя Пятровіча - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;

Шаршуна Анатоля Анатольевіча - дырэктарам Дэпартамерта па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў;

Лазарава Яўгена Віктаравіча - Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Дубаі (ААЭ);

Дулуба Пятра Міхайлавіча - першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі.