Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.09.2021

Лукашэнка: глабальная напружанасць нясе рызыкі сілавога вырашэння канфліктаў

16 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Глабальная напружанасць фарміруе рызыкі сілавых варыянтаў вырашэння канфліктаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, даводзіцца канстатаваць, што бягучы год не садзейнічаў паляпшэнню міжнароднай абстаноўкі. Па-ранейшаму прынцыпы і нормы міжнароднага права груба ігнаруюцца. Межы рэгіянальнай нестабільнасці пашыраюцца. Глабальная напружанасць фарміруе рызыкі сілавых варыянтаў вырашэння канфліктаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што выпрабаваннем для чалавецтва стала пераадоленне пандэміі каранавіруса, важкім фактарам бяспекі становяцца экалагічныя бедствы і неабарачальныя змяненні клімату.

"На гэтым фоне асаблівую трывогу выклікае павелічэнне ваенных расходаў у свеце і дэмантаж сістэмы кантролю над узбраеннямі. На нашых вачах рассыпаецца Дагавор па адкрытым небе. Дагавор аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, па сутнасці, застаецца адзіным дзеючым пагадненнем у гэтай сферы. Адсутнасць жа канструктыўнага парадку дня ў галіне абмежавання ўзбраенняў не дабаўляе аптымізму і захоўвае ваенна-палітычную напружанасць", - заявіў Прэзідэнт.-0-