Афіцыйны сайт
2 ліпеня 2021

Лукашэнка назваў БелАЭС самым грандыёзным беларуска-расійскім праектам апошніх дзесяцігоддзяў

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі самым грандыёзным і паспяховым беларуска-расійскім праектам апошніх дзесяцігоддзяў. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў у час выступлення на пленарным пасяджэнні Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З асаблівым гонарам хачу паведаміць, што літаральна гэтымі днямі ўведзены ў прамысловую эксплуатацыю першы блок Беларускай АЭС. Праз год пачне працаваць другі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Безумоўна, гэта самы грандыёзны і паспяховы беларуска-расійскі праект апошніх дзесяцігоддзяў. Гэта яркае сведчанне таго, што ў беларусаў і расіян ёсць усе магчымасці і далей пашыраць эканамічныя, культурныя і проста дружалюбныя сувязі".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Расія не проста адгукнулася на просьбу Беларусі пабудаваць атамную электрастанцыю, а Уладзімір Пуцін падтрымаў просьбу беларускага лідара падключыць да ўзвядзення аб'екта айчынных спецыялістаў, каб яны атрымалі каштоўны вопыт работы на такіх унікальных праектах. "Мы таксама з Прэзідэнтам Расіі дамовіліся, што пры неабходнасці (а такая неабходнасць ужо ёсць) мы будзем гатовы сумесна з расіянамі ажыццявіць такія праекты за межамі Беларусі і Расіі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.