Афіцыйны сайт
8 кастрычніка 2021

Лукашэнка пра санкцыі: простыя сем'і не павінны пацярпець з-за збеглых здраднікаў і іх заходніх куратараў

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прыняць усе меры, каб простыя сем'і і працоўныя калектывы не пацярпелі ў выніку заходніх санкцый. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб процідзеянні санкцыйным мерам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што раней было вырашана з перыядычнасцю раз у квартал, а калі трэба, то і часцей, сустракацца з урадам для абмеркавання пытанняў работы эканомікі.

"Нам трэба зрабіць усё, каб простыя сем'і і працоўныя калектывы ні ў якім разе не пацярпелі з-за нашых збеглых здраднікаў і іх заходніх спонсараў-куратараў. Якія бегаюць па Еўропе і Амерыцы і вымольваюць санкцыі супраць Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Сёння ўжо ніхто не сумняваецца, што асноўнай мэтай гэтага ашалелага шантажу з'яўляецца не барацьба за нейкія міфічныя правы чалавека. І тым больш ужо не вынікі выбараў", - акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што сацыялагічныя даследаванні пацвярджаюць перамогу дзеючага Прэзідэнта: "Я ўважліва адсочваю СМІ. І ў Расіі, і ў Амерыцы, і ў Еўропе, і ў Беларусі. У Беларусі заходнікі правялі сацыялагічныя даследаванні, у выніку якіх беларусы адназначна заявілі, што ніякая Ціханоўская выбары не выйгравала ніколі. І прызнаюць, што дзеючы Прэзідэнт адназначна перамог".

Паводле яго слоў, мэта санкцый - устараніць прамых канкурэнтаў, разбурыць і разваліць ключавыя прадпрыемствы, удушыць у канчатковым выніку эканоміку Беларусі. "І, калі гаварыць адкрытым тэкстам, праз закрыццё заводаў і масавае беспрацоўе загнаць людзей у галечу, а ў лепшым выпадку - вывесці іх на вуліцы. Мы гэтага дапусціць не можам і не дапусцім", - звярнуў увагу Прэзідэнт.-0-