22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларусы родную зямлю і суверэнітэт нікому не аддадуць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 чэрвеня на цырымоніі ўскладання вянкоў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ён звярнуў увагу, што свет сёння не замыкаецца толькі на Еўрапейскім саюзе. "На планеце дастаткова адказных краін і цэлых рэгіёнаў, з якімі мы прадоўжым цесна супрацоўнічаць. За намі праўда, і мы наследнікі вялікага пакалення, якое падарыла нам жыццё, свабоду і незалежнасць", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Сёння мы славім подзвіг нашага народа, ушаноўваем ветэранаў і смуткуем аб загінулых, схіляем галовы перад героямі і бязвіннымі ахвярамі вайны. Помніце: гэта памяць свяшчэнная і непарушная, і пакуль яна ёсць у нас, мы будзем жыць, жыць заўсёды дастойна, не на каленях. Так ёсць, так павінна быць і так будзе заўсёды!" - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-