Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
18.01.2021

Надзея Ермакова назначана старшынёй праўлення Белгазпрамбанка

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэннем савета дырэктараў ААТ "Белгазпрамбанк" старшынёй праўлення з 18 студзеня назначана Надзея Ермакова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

Таксама ўведзена ў штатны расклад пасада першага намесніка старшыні праўлення банка. Гэту пасаду заняла Ірына Патапава.

Акрамя таго, намеснікамі старшыні праўлення з 18 студзеня сталі Ірына Антонава, Канстанцін Кір'янаў і Уладзімір Караткевіч.-0-