Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.08.2020

"Перамены павінны быць у рамках закону" - Лукашэнка аб актывізацыі работы над абнаўленнем Канстытуцыі

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што любыя перамены павінны ажыццяўляцца ў рамках заканадаўства і прававога поля, у адваротным выпадку гэта прывядзе да цяжкіх наступстваў для краіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ раз паўтару: калі нехта думае і хоча перамен, то яны павінны быць у рамках закону. Перамены ўсякія павінны быць прапісаны ў Канстытуцыі. І гэта работа прадаўжаецца. Яна будзе актывізавана. І наколькі гэта магчыма, і наколькі гэта будзе падтрымана насельніцтвам, ад гэтага залежыць хуткасць прыняцця Канстытуцыі. І па Канстытуцыі мы ўжо можам весці дыскусію аб перавыбранні органаў улады", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што на сённяшні дзень у краіне ёсць сфарміраваная нарматыўна-прававая база, дзеючая Канстытуцыя. "І яе трэба свята выконваць і прытрымлівацца. Вы мяне зразумейце, што ў мяне няма іншага выхаду, як утрымаць краіну ў рамках прававога поля згодна з гэтай Канстытуцыяй. У адваротным выпадку намі будуць кіраваць іншыя", - падкрэсліў Прэзідэнт.