Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
23.03.2021

Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць 22-26 сакавіка выязныя прыёмы

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі прадаўжае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у рэгіёнах. Чарговыя мерапрыемствы прайшлі ў першыя тры тыдні бягучага месяца, новыя прыёмы запланаваны на 22-26 сакавіка, паведамляе БЕЛТА.

Асабістыя прыёмы арганізуюцца для выяўлення актуальных праблем жыццезабеспячэння насельніцтва, якія выклікаюць занепакоенасць людзей і патрабуюць аператыўнага вырашэння. Пры гэтым разам з правядзеннем выязных прыёмаў у стацыянарных умовах рай- і гарвыканкамаў больш шырока практыкуюцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый розных форм уласнасці. Пасля завяршэння такіх сустрэч праходзяць мэтавыя асабістыя прыёмы работнікаў гэтых прадпрыемстваў.

22 сакавіка памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк сустрэнецца з асабістым саставам 5-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады МУС Рэспублікі Беларусь.

На наступны дзень, 23 сакавіка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў наведае ААТ "Шчучынскі завод "Аўтапровад", дзе ў тым ліку правядзе асабісты прыём.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка 24 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый чыгуначнай галіны Асіповіцкага раёна і выслухае асабістыя звароты грамадзян.

На 25 сакавіка запланавана сустрэча памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка з Магілёўскім абласным саветам ветэранаў вайны і працы.

Нарэшце, 26 сакавіка памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч правядзе прыём грамадзян у Наваполацкім гарвыканкаме.