Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.06.2021

Прэамбулу Канстытуцыі прапануецца дапоўніць палажэннямі аб захаванні нацсамабытнасці

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэамбулу Канстытуцыі прапануецца дапоўніць палажэннямі аб захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, паведаміў сёння журналістам старшыня Канстытуцыйнай камісіі, старшыня КС Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэамбула Канстытуцыі з'яўляецца важнейшай састаўной часткай Канстытуцыі, у якой выкладзены асноўныя каштоўнасці, ідэі, культурна-духоўная спадчына беларускага народа, які з'яўляецца крыніцай дзяржаўнай улады. Таму сёння ўзнікла неабходнасць некаторыя палажэнні прэамбулы ўдакладніць і дапоўніць, зыходзячы з аб'ектыўных фактараў грамадскага і дзяржаўнага развіцця ў нашай краіне", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Па-першае, прапануецца палажэнне аб праве беларускага народа на самавызначэнне дапоўніць такімі каштоўнаснымі ўстаноўкамі, як захаванне нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту. "Па-другое, прапануецца дапоўніць палажэнне захаваннем культурна-духоўных традыцый беларускага народа, якія з'яўляюцца важнейшай састаўной часткай ідэалогіі канстытуцыйнага прававога развіцця. І трэцяе, хацеў бы адзначыць, што сёння ў нас фарміруецца справядлівае грамадства і гэты працэс неабходна адлюстраваць. Таму прапануецца дапоўніць прэамбулу наступным палажэннем, што ў Рэспубліцы Беларусь фарміруецца сацыяльна справядлівае грамадства на пачатках салідарнасці і агульнага дабрабыту", - дадаў старшыня КС.

Сёння праходзіць сёмае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца змяненні прэамбулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і канстытуцыйных палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу.