Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.03.2021

Сітуацыя ў сферы нацбяспекі і абарона канстытуцыйнага ладу - падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком КДБ

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Івана Тэртэля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цэнтры ўвагі - тэматыка бягучай работы КДБ, сітуацыя ў сферы нацыянальнай бяспекі, абароны канстытуцыйнага ладу.

КДБ фіксуе беспрэцэдэнтны націск на Беларусь і планы па дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне

У КДБ звяртаюць увагу на некалькі момантаў. "Першае - на беспрэцэдэнтны націск на нашу дзяржаву з боку замежных партнёраў, звязаны з санкцыйнай палітыкай і некаторымі іншымі рэчамі. Другое - гэта спробы, і даложана аб канкрэтных асобах, планах, дэстабілізацыі сітуацыі ў бліжэйшы час. Мы гаворым аб перыядзе 25-27 сакавіка", - расказаў ён.

Паводле слоў Івана Тэртэля, КДБ таксама адзначае рост тэрарыстычных пагроз. "На жаль, яны адбываюцца з тэрыторыі нашых суседзяў, як правіла, сумежных дзяржаў", - канстатаваў кіраўнік ведамства. Чытаць далей

Старшыня КДБ папярэдзіў аб правакацыі, якая рыхтуецца апазіцыяй на 25-27 сакавіка

Адзін са сцэнарыяў прадугледжвае падачу заяўкі на правядзенне так званага дня волі, далейшы збор людзей на плошчы Якуба Коласа, марш да тэатра оперы і балета, потым - некантралюемы выхад людзей і сутыкненне з праваахоўнікамі. "Магчымы больш жорсткія сцэнарыі з удзелам трэціх асоб і нанясеннем калецтваў грамадзянам, якія будуць знаходзіцца ў тым ліку ў раёне гэтых мерапрыемстваў", - дадаў Іван Тэртэль.

Згодна з яшчэ адным варыянтам шэсця, збор людзей можа пачацца ў раёне плошчы Бангалор. Эмацыянальна падагрэўшы грамадзян, арганізатары павядуць іх у цэнтральныя раёны горада і там пачнуць правакаваць праваахоўнікаў. Трэці сцэнарый распрацаваны ў апазіцыі на выпадак забароны акцыі. У такім выпадку яна мае намер маніпуляваць грамадзянамі ў інфармацыйнай прасторы і з дапамогай Telegram-каналаў заклікаць іх на несанкцыянаваныя мітынгі, дзе плануюцца сутыкненні з праваахоўнікамі.

Паводле яго слоў, Камітэт дзяржбяспекі і МУС прынялі ўжо адпаведныя папераджальныя меры, праваахоўнікі маюць намер дзейнічаць у адпаведнасці з заканадаўствам. "Не будзем вагацца. Спыняць будзем у адпаведнасці з законам, але жорстка, - падкрэсліў кіраўнік спецслужбы. - Безумоўна, забяспечым асноўны прынцып у правасуддзі - непазбежнасць пакарання за ўчыненае". Чытаць далей

Фота Максіма Гучака