20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2022 годзе можа скласці $6,4-6,5 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін на палях экспартнага форуму "Беларусь малочная", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ён адзначыў, што актыўна развіваецца малочная галіна, павышаецца прадукцыйнасць буйной рагатай жывёлы, нарошчваецца вытворчасць і перапрацоўка малака, ідзе рост паставак на экспарт, асваенне новых рынкаў. "Мы пакрыху дабаўляем, стараемся, і ў нас атрымліваецца. Мадэрнізацыя нашых прадпрыемстваў не спыняецца, пастаянна ўдасканальваемся", - адзначыў віцэ-прэм'ер.
Аляксандр Субоцін таксама закрануў тэму біржавых таргоў малаком. "Мы запусцілі гэта як пілотны праект. Думаю, да канца года яго абкатаем. Узнікаюць спрэчныя пытанні, якія хацелася б адпрацаваць, каб механізм быў максімальна эфектыўным для ўсіх", - сказаў ён.-0-