Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.01.2021

У Беларусі ў 2020 годзе перапахаваны астанкі 878 загінулых у гады ВАВ

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2020 годзе перапахаваны астанкі 878 загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Спецыялісты 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна перадалі для перапахавання астанкі 600 ваеннаслужачых РСЧА, 273 ахвяр вайны і 5 удзельнікаў супраціўлення. "Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь" у мінулым годзе папоўнілася інфармацыяй аб 14 тыс. загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы рабоце ўпраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў на дзяржаўны ўлік прынята 49 воінскіх пахаванняў і 52 пахаванні ахвяр войнаў.

У 2020 годзе асобны пошукавы батальён працаваў на 94 пошукавых аб'ектах. Самыя значныя па колькасці знойдзеных астанкаў - вёска Палойнікі Віцебскага раёна (39 ваеннаслужачых РСЧА і 147 ахвяр вайны), Мінск (Масюкоўшчына - 144 ваеннапалонныя "Шталага-352"), вёска Новікі Віцебскага раёна (42 ваеннаслужачыя РСЧА), вёска Сосенка Стаўбцоўскага раёна (26 ваеннаслужачых РСЧА).

Удалося ўстанавіць імёны 28 загінулых.-0-