Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.05.2020

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 6974 пацыенты з COVID-19

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на 12 мая выздаравелі і выпісаны 6 974 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 24 тыс. 873 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.

У Беларусі адкрыта 38 лабараторый, праведзена 284 тыс. 445 тэстаў. Па медыцынскіх паказаннях наладжана экспрэс-тэсціраванне ва ўсіх рэгіёнах краіны для выяўлення перахварэўшых на каранавірусную інфекцыю.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 142 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.-0-