Афіцыйны сайт
1 чэрвеня 2020

У школах Беларусі пачынаюцца выпускныя экзамены

У школах Беларусі сёння пачынаюцца выпускныя экзамены. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

"Выпускныя экзамены пасля завяршэння навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць у перыяд з 1 па 9 чэрвеня. У 2020 годзе, як і ў папярэднія гады, тэксты і заданні будуць аб'яўляцца па тэлебачанні і радыё, размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі", - расказалі ў ведамстве.