Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.02.2021

Урад зацвердзіў дзяржпраграму "Беларусь гасцінная" да 2025 года

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная праграма "Беларусь гасцінная" на 2021-2025 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 29 студзеня 2021 года нумар 58, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Мэта дзяржпраграмы - фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, павелічэнне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі.

У сферы турызму прыярытэтамі вызначаны развіццё ўязнога і ўнутранага турызму, павышэнне канкурэнтаздольнасці турыстычных паслуг і пашырэнне нацыянальных турыстычных брэндаў на сусветным рынку.

Праграма складаецца з трох падпраграм: "Кадравае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне ў сферы турызму", "Маркетынг турыстычных паслуг" і "Развіццё аб'ектаў турыстычнай індустрыі".

Фінансавае забеспячэнне рэалізацыі праграмы прадугледжваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, уласных сродкаў выканаўцы, а таксама за кошт іншых крыніц. Агульны аб'ём фінансавання складзе Br488,45 млн.