Наркотыкі – тэма не новая, але заўсёды страшная і, на жаль, актуальная. У абмеркаванні дадзенай праблемы прынялі ўдзел: фельчар-валеолаг Свіслацкай ЦРБ Л.Ч.Саўко, галоўны спецыяліст Свіслацкага суда Т.У.Фартушная, першы сакратар раённага камітэта БРСМ А.А.Лобач, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Свіслацкага РАУС А.М.Слесарчык.
Саўка Людміла Чаславаўна расказала, наколькі наркотыкі распаўсюдзіліся, і ці існуюць лекі ад дадзенай хваробы. Разам абмеркавалі пытанні «Чаму маладыя людзі пачынаюць ужываць наркотыкі?», «Якія асноўныя прычыны ўжывання?».
Пра наступствы і адказнасць за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў распавяла Фартушная Таццяна Уладзіміраўна. У ходзе гутаркі рабяты даведаліся, як не дазволіць сябе падмануць і прывабіць у лабірынт, з якога можна ніколі не знайсці выхад.
Аб магчымых спосабах і сцэнарыях уцягвання падлеткаў і моладзі ў наркаманію, пра спосабы самаабароны расказаў Анатоль Мікалаевіч Слясарчык. Таксама прывёў статыстычныя дадзеныя па Свіслацкаму раёну, прыклады з жыцця і несуцяшальныя гісторыі тых, хто ўсё ж такі трапіў у наркатычнае рабства.
Лобач Алёна Алегаўна падзялілася сваім поглядам на будучыню нашай моладзі, падкрэсліўшы, што кожны малады чалавек павінен усвядоміць важнасць вядзення здаровага ладу жыцця, так як гэта – яго асабісты поспех, а значыць і поспех усёй краіны.
Прысутныя прагледзелі відэафільм “Смяротная вечарынк”, прачыталі выказванні, прыказкі і прымаўкі пра здаровы лад жыцця і прыйшлі да высновы: “Здароўе і шчасце кожнага – у яго ўласных руках. Таму адмовіцца можна адзін раз – ПЕРШЫ, і гэта адна з галоўных умоў, як не стаць наркаманам”.
На заканчэнне сустрэчы рабят папрасілі зрабіць свой выбар, і якім ён аказаўся, было відаць з паднятых выказванняў: “Мы супраць наркотыкаў!”, “Мы выбіраем жыццё!”.