Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.03.2021

22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні

Колькі б гадоў ні мінула з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая. У памяць пра ахвяр Хатыні і ўсіх, хтозагінуўў гады Вялікай Айчыннай вайны ў бібліятэках ДУК Свіслацкая раённая бібліятэка прайшлі мерапрыемствы.

22 сакавіка ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 5 класа гімназіі №1 імя К.Каліноўскага прайшло інфармацыйнае паведамленне Хатынь: гаворачая цішыня. Вядучыя ў вершах і прозе перадалі боль і гнеў маленькай беларускай вёсачкі. Прысутныя здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс Хатынь,успомнілі аб страшнай трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года, пазнаёміліся з гісторыяй іншых вёсак, якія падзялілі лёс Хатыні. Да мерапрыемства была арганізавана тэматычная выстава, дзе прадстаўленалітаратура аб лёсе вогненых вёсак, малюнкі дзяцей аб гэтай трагедыі. У завяршэнні ўсімпрысутнымбыў уручаны тэматычны буклет Званы Хатыні.

22 сакавіка на ўрок памяці Хатыньвечны сімвал памяці і смутку уСвіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні 9-х класаў СШ №2 імя М.П.Масонава. У сучасным свеце няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова Хатынь. Назва невялікайбеларускай вёсачкі стала сімвалам трагедыі народа Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Праслухаўшы інфармацыйнае паведамленне і праглядзеўшы мультымедыйную прэзентацыю Хатыньвечны сімвал памяці і смутку, рабятыдаведаліся пра гісторыю вёскі Хатынь і жудаснуютрагедыю, якая напаткала яе жыхароў у 1943 годзе. Прысутныя пачулі інфармацыю пра гісторыю стварэння мемарыяльнага комплексу Хатынь, уражлівага архітэктурна-мастацкага збудавання, здзейсніўшы віртуальную экскурсію ў гэтае памятнае месца. Прадэманстраваны відэафільм Хатыньпрымусіў азірнуцца і задумацца над гісторыяй чалавецтва. У канцы сустрэчы вучні пазнаёміліся з тэматычнай выставай Трагедыя беларускай Хатыніі ў гутарцы прыйшлі да высновы: колькі б гадоў ні прайшло з дня Хатынскай трагедыі, для беларускага народа памяць пра яе заўсёды будзе святая.