Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.11.2020

5 лістапада лялечным тэатрам кнігі “Кніжынка” быў падрыхтаваны і праведзены спектакль “Курить в ХХІ веке – не модно”

У рамках рэспубліканскай акцыі Не прожигай свою жизнь!5 лістапада лялечным тэатрам кнігі КніжынкаСвіслацкай дзіцячай бібліятэкі быў падрыхтаваны і праведзены спектакль Курить в ХХІ веке – не моднопа матывах казкі С.Міхалкова Как медведь трубку нашел.

Юныя гледачы, наведвальнікі дзіцячага аздараўленчага лагера УсмешкаДУА Грынкаўскідзіцячы сад - базавая школа, убачылі павучальную казку пра шкоду курэння. На прыкладзе лясных жыхароў была ўзнята праблема наяўнасці ў людзей шкодных звычак, чым наносіцца вялікая шкода, як уласнамуздароўю, так і здароўю навакольным. Зварот да свету жывёл надало гісторыі казачны і загадкавы характар. Сюжэт казкі просты: ляснік кідае курыцьі выкідвае ў лесе свае курыльныя прыналежнасці. Мядзведзь знаходзіць усё гэта і падсаджваецца на шкодную звычку. Паступова ёнзаўважае пагаршэнне самаадчування, але курыць не кідае. Нарэшце даходзіць да таго, што мядзведзю зусім дрэнна, яго знаходзіць у лесе ляснік і адвозіць у горад. Фінал у казкі ўсё ж такі шчаслівы: мядзведзь кінуў курыцьі нават знайшоў працу ў цырку. Казачныя героі размаўляюць з дзецьмі лёгка і з гумарам, нікому не чытаюць мараль, а на прыкладзе нядбайнага мядзведзя даюць рэкамендацыі, якія спатрэбяцца рабятам у рэальным жыцці. Юныя гледачы з задавальненнем глядзелі спектакль і апладзіравалі лялечным персанажам.