Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.01.2023

Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту

27 студзеня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, у Свіслацкую раённую бібліятэку былі запрошаны вучні СШ №2 імя М.П.Масонава на ўрок гістарычнай памяці “Лічбы на сэрцы”.

Ва ўступным слове бібліятэкар расказала, што сённяшняя сустрэча прысвечана памяці ахвяр нацызму і героям Супраціўлення. Патлумачыла, чаму менавіта 27 студзеня штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. З заміраннем сэрца рабяты слухалі аповед пра   лагеры смерці, пра масавае знішчэнне людзей, пра варварскія метады і сродкі антыгуманных медыцынскіх эксперыментаў, якія праводзілі фашысты над ахвярамі халакосту, пра выпрабаванні хімічных прэпаратаў на людзях.

Пра тое, як адбываліся трагічныя падзеі на Свіслаччыне, расказала навуковы супрацоўнік Свіслацкага гісторыка-краязнаўчага музея Жук Людміла Георгіеўна.

Не пакінуў абыякавымі старшакласнікаў відэафільм “Памятаць, каб жыць”. Даведацца аб аб’ектах і помніках свету дзеці змаглі падчас прагляду мультымедыйнай прэзентацыі “Мемарыялы ахвярам Халакосту ў свеце”.

  Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена тэматычная выстава Беларускае гета: месца смутку і памяці.