Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.06.2021

I аткрыты рэгіянальны завочны конкурс "ХВАЛЯ МАСТАЦТВАЎ"/"ART WAVE

 

З  1 сакавіка2021 года і па 21 мая 2021 года ў г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці праводзіўся  1 рэгіянальны завочны конкурс “ХВАЛЯ МАСТАЦТВАЎ”/“ART WAVE”–   веснавы сезон   “Песня жаваранка”. Галоўнай мэтай мерапрыемства  заяўлена падтрымка таленавітай моладзі і дарослых выканаўцаў, а таксама  павышэнне ўзроўню сцэнічнага майстэрства і актывацыі педагагічнай працы. Праслухоўванні ў рэжыме відэазапісаў праходзілі ў намінацыях вакальна-харавога і інструментальнага жанра, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотамастацтва. Філіял “Корнадзь” Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў прадставілі:

    * Лысэвіч Дар’я, фартэпіяна, катэгорыя “С” - дыплом лаўрэата 2 ступені.

Настаўнік Прохар М.Э.;

   * Басак Паліна, фартэпіяна, катэгорыя “С” – дыплом лаўрэата 3 ступені.

Настаўнік Прохар М.Э.;

   * Ботвіч Анастасія, фартэпіяна, катэгорыя “С” – дыплом лаўрэата 3 ступені.

Настаўнік Прохар М.Э.;

   * Наумік Ульяна, фартэпіяна, катэгорыя “С” – дыплом лаўрэата 3 ступені.

Настаўнік Наумік А.Г.;

  * Баранцэвіч Усевалад, баян. катэгорыя “С” – дыплом лаўрэата 3 ступені.

Настаўнік Кулініч Ю.Ф.

Віншуем навучэнцаў філіяла школы мастацтваў і іх настаўнікаў з поспехам і жадаем новых творчых дасягненняў!