Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.03.2021

Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам

Штогод 1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.  У бібліятэках раёна адбыліся інфармацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ўпэўненасці шкоды наркатычных  сродкаў, вялікай небяспекі іх ужывання і заканамернасці жорсткай расплаты за гэта.

“Нават не спрабуй! Гэта небяспечна!” – пад такой назвай 27 лютага ў  Ханчыцкай бібліятэцы прайшоў урок-папярэджванне.  Рабяты даведаліся аб небяспецы ўжывання наркотыкаў, асабліва для моладога арганізма, аб прычынах шкоднай залежнасці, спосабах барацьбы з наркаманіяй і прафілактычных мерах. Падчас размовы і агляду літаратуры па тэме ўдзельнікі прыйшлі да выніку, што самы правільны спосаб пазбавіцца ад нарказалежнасці – ніколі не ўжываць наркотыкі і рабіць выбар на карысць паўнацэннага жыцця. У заключэнні абмеркавання бібліятэкар раздала прысутным памяткі з пералічанымі складальнікамі здаровага ладу жыцця, якія не толькі дапамогуць захаваць здароўе, але і зрабіць жыццё больш цікавым, каштоўным і паспяховым.

28 лютага ў Ханявіцкую бібліятэку-цэнтр краязнаўства былі запрошаны маладыя людзі на размову-абмеркаванне “Больш ведаеш – менш рызыкі”. Бібліятэкар вяла сур’ёзную і даверлівую размову пра згубны ўплыў на чалавека наркотыкаў, пра іх разбуральную сілу.  Прысутныя абмеркавалі прычыны, пры якіх людзі пачынаюць ужываць наркотыкі, змены, якія адбываюцца ў арганізме наркамана і шляхі пераадолення пагубнай залежнасці. У канцы сустрэчы яны паглядзелі сацыяльныя відэаролікі пра наркаманію, пазнаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі, атрымалі буклеты “Не – наркотыкам!”. Падводзячы вынік мерапрыемства, прыйшлі да высновы, што здароўе неабходна захоўваць з маладосці.

1 сакавіка ў Свіслацкую раённую бібліятэку на пасяджэнне круглага стала “Нават не спрабуй! Гэта небяспечна!” былі запрошаны вучні СШ №2 імя М.П.Масонава. У пачатку работы круглага стала вучаніца 10 класа Галавач Кацярына распавяла аб тым, як з’явіліся наркотыкі і для чаго яны першапачаткова былі прызначаны. На пытанні: “Чым страшная наркаманія?”, “Ці вылечваецца яна?”, «Якія статыстычныя дадзеныя па нарказалежнасці і якія прымаюцца меры на заканадаўчым узроўні ў нашай краіне?” адказалі запрошаныя на сустрэчу  урач-псіхіятар УЗ “Свіслацкая ЦРБ” Паўтарак Вераніка Анатольеўна, старэйшы інспектар ІСН Рублік Аляксандр Іванавіч, першы сакратар раённага камітэта БРСМ Лобач Алена Алегаўна. Падчас гутаркі разыгралі тыповы сцэнарый уваходжання ў свет наркаманіі, абмеркавалі, якія могуць быць  вынікі, выслухалі меркаванні падлеткаў. Разглядзелі магчымыя сітуацыі далучэння да наркотыкаў у клубах для моладзі, барах і на вуліцы, у групе падлеткаў. Вялі дыскусію аб галоўнай прычыне ўжывання, чыталі вершы. Увазе рабят для прагляду былі прапанаваны відэафільмы “Украл у себя жизнь” і “Пропасть”. У завяршэнні рабятам былі раздадзены памяткі “Молодежь против наркотиков”. Падводзячы вынікі пасяджэння  круглага стала,  прысутныя зрабілі выбар: «Я выбіраю жыццё! Не – наркотыкам!”.