Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.05.2023

Музычная скарбніца

Падведзены вынікі VІ Міжнароднага дыстанцыйнага фестывалю-конкурсу “Музычная скарбніца”, які праводзіўся ў трох намінацыях: “Вакальная творчасць”, “Інструментальнае выканальніцтва (баян, акардэон, фартэпіяна, ансамблі)” і “Музычная літаратура”. Арганізатарам фестывалю-конкурсу з’яўляецца ДУА "Бабруйская раённая дзіцячая школа мастацтваў” пры падтрымцы: Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка”, Міжнароднага дабрачыннага фонду Юрыя Розума, Міжнароднага грамадскага дабрачыннага аб'яднання “Мір для дзяцей”.

Навучэнцы філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў” паказалі наступныя вынікі:

у намінацыі “Музычная літаратура”:

- Ботвіч Анастасія, 5 клас – дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Гаворка В.В.;

- Сауціна Кацярына, 5 клас – дыплом лаўрэата II ступені, настаўнік Гаворка В.В.;

у намінацыі “Інструментальнае выканальніцтва”:

- Кулініч Расціслаў, 3 клас (баян) – дыплом лаўрэата III ступені, настаўнік Кулініч Ю.Ф.;

- Наумік Ульяна, 5 клас (фартэпіяна) – дыплом II ступені, настаўнік Наумік А.Г.;

- Сікор Аляксандра, 7 клас (фартэпіяна) – дыплом III ступені, настаўнік Прохар М.Э.

Навучэнцы філіяла ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі фестывалю-конкурсу, а настаўнікі атрымалі Падзякі за педагагічны талент, прафесіяналізм, карпатлівую працу на карысць айчыннай адукацыі, годны ўклад у развіццё мастацтва і падтрымку дзіцячай творчасці.

Віншуем навучэнцаў філіяла і іх настаўнікаў з поспехам і жадаем далейшых перамог!