Галоўная / Навiны / Навiны раёна
31.03.2020

Напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкі раёна запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў акцыі “Чытаем разам кнігі пра Вялікую Айчынную вайну”

Чым далей ад нас адыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, тым каштоўней становяцца творы – сведкі старонак нашай гісторыі. Чытанне кніг дапамагае не перарвацца  жывой ніці, якая аб’ядноўвае мінулае і будучае.

Напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкі раёна запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў акцыі “Чытаем разам кнігі пра Вялікую Айчынную вайну”.

Прачытайце добрую кнігу пра вайну, яна дапаможа акунуцца ў тыя суровыя і гераічныя гады, разам з героямі кніг адчуць дыханне часу, перажыць боль і горыч страт, захапленне і пачуццё любові да ўсяго жывога і сапраўднага.

Памяць пра тую страшэнную вайну павінна захавацца і перадацца ад пакалення да пакалення.