Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.12.2020

Небяспечны Новы год!

29 снежня Свіслацкая дзіцячая  бібліятэка сумесна з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях для наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Лесавік” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы  сад-сярэдняя школа” правяла навагоднюю сустрэчу Зимней сказочной порой поиграем мы с тобой у рамках рэспубліканскай акцыі “Небяспечны Новы год!”.

Спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю  Аляксандр Іванавіч Навасад і інспектар інспекцыі надзора і прафілактыкі Свіслацкага аддзела па надзвычайных сітуацыях АнатольАнтонавіч Багдзевіч расказалі ўдзельнікам сустрэчы пра небяспеку піратэхнічных вырабаў, як не азмрочыць зімовыя канікулы пажарамі і надзвычайнымі здарэннямі. 

Дзеці  ўдзельнічалі ў конкурсах “Пытанне-адказ”, “Пераднавагодня блытаніна”, “Успомні казачных герояў”, “Феерверк бяспекі”, прапанаваных бібліятэкарамі. Фінальным акордам мерапрыемства быў прагляд навагодняга спектакля “Снежная, пяшчотная казка зімы” лялечнага тэатра кнігі “Кніжынка”  Свіслацкай дзіцячай  бібліятэкі. Добрая песа падарыла юным гледачам зімовы  настрой і расказала аб тым, як  Снягурачказнайшлаўлесемаленькую Ёлачку без святочнага ўбрання, паклікала Дзеда Мароза, Зайку, Лісічку,Вавёрку, Медзведзя для таго,каб упрыгожыць Ёлачкуі ўсім разам сустрэць Новы год. Лясные звяры зрадасцю адгукнуліся, кожны прынёс прыгожыя навагоднія ўпрыгожванні, а   завяршыў святочны ўбор Ёлачкі Дзед Мароз,ён запаліў агеньчыкі і яна заззяла.

На памяцьаб сустрэчы дзецям былі падараваны брашуры, часопісы,   размалёўкі, календары і наклейкі МНС.