Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.05.2021

Праца – шлях да выпраўлення

Дапамагчы працаўладкавацца і стаць на правільны шлях людзям, якія аднойчы спатыкнуліся, – з гэтай мэтай у раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшла акцыя «Не ўпусці свой шанс», арганізаваная крымінальна-выканаўчай інспекцыяй і іншымі суб’ектамі прафілактыкі.

Устаноўлена, што з усіх рэцыдыўных злачынстваў 50 працэнтаў здзяйсняюць людзі, якія не маюць пастаяннага месца працы. Многія з іх жывуць за кошт выпадковых падзаробкаў, а калі іх няма, ідуць на злачынства. Пайсці па звiлiстым шляху лёгка, куды цяжэй потым выправіць свае памылкі і наладзіць нармальнае жыццё.

На сустрэчы начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Аляксандр Мацкевіч расказаў пра найбольш частыя злачынствы, якія здзяйсняюць адныя і тыя ж асобы, нагадаў меры крымінальнай адказнасці за парушэнне закона, а таксама падкрэсліў, што стаць на шлях выпраўлення можна заўсёды – і праваахоўныя органы заўсёды гатовыя ў гэтым дапамагчы. Спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Качко падрабязна расказала, якія вакансіі зараз ёсць у раёне і што трэба зрабіць, каб уладкавацца на работу. З кожным з прысутных індывідуальна праведзена размова. 

У кожнага чалавека ёсць шанс, галоўнае – яго не ўпусціць.

Марына ЯНЮК
Фота аўтара