Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.01.2021

Птушкі ля кармушкі

Навадворская СШ ужо некалькі гадоў запар працуе ў экалагічным накірунку. У школе створаны атрад “Эка-двор”, члены якога арганізоўваюць і праводзяць экалагічныя мерапрыемствы, акцыі і аперацыі, рэалізуюць экалагічныя праекты, займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю.

Зіма – вельмі складаны час для птушак. Не сядзяць без справы і экаваланцёры ў такі  час. З снежня ў школе реалізуецца праект “Зімуючыя птушкі малой радзімы”, мэта якога – фарміраванне любові і беражлівых адносін да роднай прыроды праз аказанне дапамогі птушкам зімой. 

Нядаўна вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Птушкі ля кармушкі”. На працягу двух дзён дзеці лічылі птушак на кармушках. Свае справаздачы ўдзельнікі адпраўлялі ў ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Рыхтаваліся рабяты да акцыі адказна і сур’ёзна. У рамках праекта былі вызначаны віды птушак малой радзімы і чым пярнатыя любяць паласавацца.

Сваімі станоўчымі ўражаннямі, фотаздымкамі і відэа рабяты падзяліліся на пасяджэнні валанцёрскага атрада “Эка-двор”. Папрацавалі на карысць!

Не заставайцеся ўбаку і вы, дапамажыце птушкам. Гэта зрабіць вельмі проста: змайструйце кармушку і не забывайце папаўняць яе ласункамі для пярнатых сяброў. 

Таццяна САЎКО, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Навадворскай СШ