Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.04.2020

Работнікі Свіслацкага раённага аддзела па НС у выхадныя дні праводзілі прафілактычныя рэйды па папярэджанні палаў сухой расліннасці ў населеных пунктах раёна і г.Свіслач.

Выратавальнікі з раніцы выязджалі па загадзя вызначаных маршрутах. Жыхарам раёна нагадвалі аб правілах бяспекі ў побыце, у тым ліку пры ўборцы прыдамавой тэрыторыі. На прыкладах, якія адбыліся на тэрыторыі вобласці і рэспублікі, калі з прычыны людской бестурботнасці пры выпальванні сухой расліннасці адбываліся пажары, гарэлі жылыя дамы і пабудовы, людзі атрымлівалі траўмы і нават меліся выпадкі гібелі, тлумачылі небяспеку выпальванняў сухой расліннасці. Таксама выратавальнікі нагадвалі аб увядзенні забароны на наведванне лясоў.