Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.05.2021

Сямейны кніжны выхадны “Сямейнаму чытанню – наша павага”

15 мая Свіслацкая дзіцячая бібліятэка запрасіла  бацькоў разам з дзецьмі на сямейны кніжны выхадны “Сямейнаму чытанню – наша павага”, прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і. Пакуль дзеці гарталі старонкі яскравых кніг, бацькі вялі размову аб ролі кнігі і бібліятэкі ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання ў сям’і. Вядучая засяродзіла ўвагу прысутных, што менавіта з сям’і пачынаецца жыццё чалавека і фарміраванне яго як грамадзяніна, распавяла пра чытацкае развіццё дзяцей у сям’і. Бацькі падзяліліся сваімі сакрэтамі сямейнага жыцця і далі парады па выхаванню дзяцей. Затым усе разам удзельнічалі ў конкурсах: “Паэтычны рамонак”, “Капялюшык”, “Краіна Загадалія”, “Залацінкі народнай мудрасці”, адказвалі на пытанні віктарыны “Хто я табе?”. Вядучая  запрасіла прысутных да ўдзелу ў праекце “Сям’я чытае беларускую кнігу”. Бацькі расказалі аб ролі беларускай кнігі ў іх сям’і, успомнілі любімыя творы дзяцінства  на роднай мове і выбралі літаратуру для хатняга чытання. Напрыканцы сустрэчы вядучая пажадала прысутным   любові і ўзаемаразумення ў сям’і, цеснага супрацоўніцтва з бібліятэкай і сяброўства з кнігай.