28 і 30 мая 2021 года ў аграгарадках Новы Двор і Корнадзь прайшлі
штогадовыя справаздачныя канцэрты філіяла “Корнадзь” ДУА “Свіслацкая дзіцячая
школа мастацтваў”. Навучэнцы філіяла і
іх настаўнікі прадэманстравалі свае музычныя
дасягненні за мінулы 2020/21 навучальны год. Перад гледачамі былі выкананы як інструментальныя
так і вакальныя творы. А пасля канцэртаў,
у прысутнасці бацькоў, настаўнікаў, гасцей філіяла, лепшыя навучэнцы былі
ўзнагароджаны граматамі за выдатную
вучобу і прыкладныя паводзіны, лістамі
падзякі за добрыя вынікі ў асваенні
спецыяльнага інструмента. Дыпламанты рэгіянальных, абласных, міжнародных
канкурсоў атрымалі за сваю перамогу ад адміністрацыі школы мастацтваў салодкія
падарункі. Шмат слоў з пажаданнямі прагучала ў адрас 3 выпускнікоў філіяла
“Корнадзь”, якім былі ўручаны ганаровыя граматы і “Пасведчанні” аб заканчэнні ДУА “Свіслацкая
дзіцячая школа мастацтваў”. У добры шлях!